Версия для печати
Вторник, 20 Август 2019 14:47

18-19 жніўня 2019 года Спаса-Праабражэнскі кафедральны сабор Заслаўя стаў цэнтрам двух падзей - святкаванне Праабражэння Гасподняга і II Міжнароднага мастацкага пленэру "Заслаўскі спас”, які стаў часткай храмавага свята.

Автор  Соб. Инф.

 

Напярэдадні свята Праабражэння Гасподняга Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Праабражэнскім кафедральным саборы, пасля заканчэння якога Уладыка Павел павіншаваў усіх прыхаджан са святам і пажадаў усім духоўнага ператварэння ў блаславёныя дні.

Правядзенне пленэру “Заслаўскі Спас” ужо становіцца традыцыяй горада.  120 мастакоў прафесіяналаў і аматараў (узрост удзельнікаў 2 – 77 гады!) з Расіі, Украіны, Партугаліі, ЗША, Іспаніі і розных мясцін Беларусі (Мінск, Смалявічы, Ліда, Гомель, Бараўляны, Крывічы, Барысаў, Анусіна, Лашаны, Пятрышкі, Навагрудак, Маладзечна, Заслаўе) прысвяцілі свае творы Заслаўскаму храму і святу Яблычны Спас.

Усе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты і памятныя падарункі ад арганізатараў пленэру і Заслаўскага гарвыканкама.

Па выніках пленэру, непасрэдна ў вежы Спаса-Праабражэнскага сабору адкрыта выстава, якая будзе працаваць да 15 верасня. У гэты дзень адбудзецца ўрачыстае закрыцце, на якім кожны ўдзельнік атрымае каталог пленэру.

Арганізатары: Кафедральны сабор Праабражэння Гасподняга ў г. Заслаўi, установа “Пралеска-Праект” начале Алена Глод, праваслаўны культурны цэнтр свяшчэннамучаніка Парфірыя Заслаўскага.

Куратар пленэру -  мастак, прыхажанка Анастасія Балыш.

Мастацкі пленэр “Заслаўскі Спас” зьяўляецца ключавым мерапрыемствам праекта “Цэнтр праваслаўнай культуры горада Заслаўя”, які ажыццяўляецца пры падтрымцы Міжнароднага грантавага конкурсу “Праваслаўная ініцыятыва 2018 - 2019".

Прочитано 1631 раз

Галерея изображений

joomlamodniyportal.ru