Памятный крест на городище «Замэчек»
Замчище. Руины каменных ворот
Оборонные укрепления
Этнографический комплекс "Мельница"
Детский музей мифологии и леса
Заславский городской исполнительный комитет
Железнодорожная станция Беларусь
Детский парк культуры и отдыха
Выставочный комплекс историко-культурного музея-заповедника
Водоем в Детском парке культуры и отдыха
Центральный сквер. Памятник князю Изяславу
Стелла на въезде в город Заславль
Спасо-Преображенская церковь
Республиканский центр олимпийской подготовки по гребным видам с порта
Понедельник, 17 Февраль 2020 11:03

21 лютага адбудзецца абласное свята «Дзень роднай мовы»

Автор  Соб. Инф.

21 лютага ў Смалявіцкім раёне адбудзецца абласное свята “Дзень роднай мовы”, у межах абласнога этапу рэспубліканскага маладзёжнага праекта “Беларусь - крынiца натхнення”.

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і культуры ў ДУ “Маладзёжны цэнтр горада Смалявічы”, адбудзецца абласное свята, прымеркаванае да Міжнарожнага Дня роднай мовы, які абвешчаны ЮНЕСКА.

На свята збяруцца каля 60 актывістаў Мінскай абласной арганізацыі БРСМ, сярод якіх пераможцы абласных анлайн-конкурсаў на лепшае выкананне песень і чытанне вершаў на беларусскай мове, конкурса сэлфі “Мая беларуская кніга”, якія стартуюць 17 лютага. Свята пачнецца з напісання дыктоўкі, якая з’яўляецца традыцыйным сімвалічным актам “Дня роднай мовы” не толькі ў Беларусі, але і па ўсім свеце.

Асноўным дзеяннем свята стане беларуская інтэлектуальня гульня «Мая радзіма - Беларусь», якая пройдзе ў фармаце паб-квіза. Пытанні будуць звязаны з роднай мовай, традыцыямі, культурай беларусаў. Па выніках гульні тры каманды пераможцы атрымаюць сімвалічныя падарункі, прысвечаныя Году малой радзімы: кнігі класікаў беларускай літаратуры, якія нарадзіліся на Міншчыне.

Для ўдзельнікаў свята адбудзецца творчая канцэртная праграма, у якой прымуць удзел у тым ліку і пераможцы абласных конкурсаў на лепшае выкананне песень і чытанне вершаў на беларусскай мове.

Завершыцца свята кіналекторыем “Фільмы на беларускай мове, як сучасны трэнд”.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Мінскі абласны камітэт грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама і Смалявіцкі райвыканкам.

Даведачна

Рэспубліканскі маладзёжны праект «Беларусь - крыніца натхнення» аб’ядноўвае мерапрыемствы БРСМ, накіраваныя на папулярызацыю беларускай нацыянальнай культуры, традыцый, абрадаў, народных рамёстваў. Дзень роднай мовы з БРСМ упершыню стартаваў у Дзяржынскай раённай арганізацыі ў 2016 годзе, на ўзроўні Мінскай абласной арганізацыі (ва ўсіх тэрытарыяльных камітэтах) з 2018 года. Падчас свята традыцыйна праводзяцца дыктоўкі, літаратурныя сустрэчы, конкурсы, прысвечаныя роднай мове.

Прочитано 796 раз